ДЛГУ «Цецярынскае» мае свае паляўнічыя ўгоддзі плошчай 77,2 тыс. га, знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Магілёўскай вобласці, межы якіх супадаюць з адміністрацыйнымі межамі Круглянскага раёна.
Наша тэрыторыя багатая сасновымі борамі і ельнікамі, балотамі і ляснымі азёрамі, раслінным і жывёльным светам.
Дасведчаныя егеры дапамогуць Вам арганізаваць удалае паляванне.
Для нашых гасцей прапануем паляванне па сезонах.

Вясновы сезон:
- глушэц, цецярук (на токах);
- слонка (на цязе);
- гусь (на пералётах);
- качар (з падсаднай).

Летне-восеньскі сезон:
- вадаплаўная дзічына.

Зімовы сезон:
- воўк (са сцяжкамі);
- ліса (на снегаходзе);
- селекцыйнае паляванне з вышак (алень, кабан).

Летні сезон:
- кабан (паляванне на патраве);
- казуля-самец (трафейная).

Восеньскі сезон:
- алень (на раву);
- лось (на стогне).

Восеньска-зімовы сезон:
- загоннае паляванне на лася, кабана, аленя, казулю, а гэтак жа індывідуальнае паляванне на ўсе віды.
Да паслуг гасцей прадастаўляецца:
- пражыванне ў гасцінічным комплексе «Падар», які складаецца з паляўнічай базы (8 спальных месцаў) і спальнага корпуса катэджнага тыпу (6 спальных месцаў);
- паслугі лазні.
Дадаткова:
- дастаўка да месца палявання і назад;
- пракат снегахода.
Для аматараў рыбнай лоўлі ў перыяд з 1 чэрвеня па 1 кастрычніка на сажалцы Казлянкі, якая размешчана ў кіламетры ад гасцінічнага комплексу, даступна платная рыбалка на карпа, карася і сома. А гэтак жа ў зімовы перыяд – падлёдная лоўля шчупака і акуня.
Больш падрабязную інфармацыю Вы можаце даведацца па тэлефоне:
Галоўны паляўніцтвазнавец
Вароніч Васіль Аляксандравіч – 8(02234)70-182, +375 (33) 330-18-74, +375 (29) 316-72-28
info@teterinskoe.by
Інфармацыйны аддзел ДЛГУ «Цяцерынскае»

