Дзяжурны па ДЛГУ «Цяцярынскае» 8 02234 73 661

Жадаеце адпачыць удалечыні ад гарадской мітусні? Запрашаем наведаць наш гасцінічны комплекс у в.Падар

Даведацца кошт паслуг

Пісьмовыя звароты грамадзян і юрыдычных асоб

Паштовы адрас ДЛГУ «Цяцерынскае»: 213195, Магілёўская вобласць, Круглянскі раён, в. Шапялевічы, вул. Магілёўская,2.
Рэжым працы ўстановы: панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00.

Пісьмовыя звароты

Пісьмовыя звароты грамадзян у абавязковым парадку павінны змяшчаць:

  • прозвішча, імя, імя па бацьку, або ініцыялы грамадзяніна;
  • найменне і (або)адрас арганізацыі або пасада асобы, якім накіроўваецца зварот ;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання);
  • выклад сутнасці звароту;
  • уласны подпіс грамадзяніна (грамадзян).

Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб у абавязковым парадку павінны змяшчаць:

  • найменне і (або ) адрас арганізацыі або пасада асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы;
  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;
  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанага падпісваць звароты;
  • уласны подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанага ва ўстаноўленным парадку падпісваць звароты, завераную пячатку юрыдычнай асобы.

Да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяў, прыкладаюцца дакументы, якія падцвярджаюць іх паўнамоцтвы. У зваротах павінна змяшчацца інфармацыя аб рэзультатах іх папярэдняга разгляду з дадаткам ( пры наяўнасці), якія пацвярджаюць гэтую інфармацыю дакументаў.

Застаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія:

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанага ва ўстаноўленным парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • змяшчаць тэкст, не паддаецца чытанню;
  • змяшчае нецэзурныя або абразлівыя словы і выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве,грамадзянскім, нрамадзянска-працэсуальным, гаспадарча-працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначаепарадак адміністратыўнага працэсу, заканадаўствам аб адміністратыўных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • змяшчаюць пытанні , якія не адносяцца да кампетэнцыі ДЛГУ “Цяцерынскае”
  • а таксама па якіх:
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • паданы паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разглядузвароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска.

Тэрміны разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэрміны разгляду зваротаў, якія накіраваны ў арганізацыі для разглядуў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй, вылічаецца з дня, наспупнага за днём рэгістрацыі зваротаў у гэтых арганізацыях (п.1 ст.17 Закона № 300-З).

Калі апошні дзень тэрміну разгляду зваротаў прыпадае на непрацоўны дзень, то днём заканчэння тэрміну лічыцца першы наступны за ім рабочы дзень.

Звароты грамадзян і юрыдычных асоб (скаргі, прапановы, заявы):

  • якія адносяцца да кампетэнцыі арганізацыі– разглядаюцца ў тэрмін 15-30 дзён (калі тэрмін 30 дзён будзе перавышаны – загадзя накіроўваецца пісьмовае апаавяшчэнне аб прычынах перавышэння тэрміну);
  • не адносяцца да кампетэнцыі аранізацыі –
    • на працягу 5 дзён накіроўваюўўа арганізацыям для разглядуў адпаведнасціз іх кампетэнцыяй, або
    • застаюцца без разгляду па сутнасці з тлумачэннем у пяцідзённы тэрмін, у якую арганізацыю і ў якім парадку трэба звярнуцца, або
    • звароты, у якіх абскарджваюцца судовыя пастановы, – не паздней чым за 5 рабочых дзён вяртаюцца заяўнікам з тлумачэннем ім парадку абскарджання.


Прамая тэлефонная лінія

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 23 ліпеня 2012 года №667 «Аб некаторых пытаннях працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб» кіраўнікамі дзяржаўных органаў, дзяржаўных і іншых арганізацый ажыццяўляецца арганізацыя правядзення «прамых тэлефонных ліній » па актуальных для грамадзян і юрыдычных асоб пытаннях.

У час правядзення «прамой тэлефоннай лініі» грамадзяне і прадстаўнікі юрыдычных асобмогуць звярнуцца ў ДЛГУ «Цяцерынскае» па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю ўстановы.

Пры звароце на «прамую тэлефонную лінію» грамадзянін павінен паведаміць сваё прозвішча,уласнае імя, імя па бацьку, (пры яго наўнасці), даныя аб месцы жыхарства і (або) працы (вучобы), а прадстаўнік юрыдычнай асобы – прозвішча,уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наўнасці), найменне прадстаўляемай ім юрыдычнай асобы і яго юрыдычны адрас, выказаць сутнасць звароту.

аб выніках разгляду звароту, не дазволенага ў ходзе «прамой тэлефоннай лініі», грамадзяне і юрыдычныя асобы апавяшчаюцца ў пятнаццацідзённы тэрмін з дня рэгістрацыі звароту ў ДЛГУ «Цяцерынскае».

Абскарджанне адказаў на звароты

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб» ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 рашэнне арганізацыі па звароту можа быць абскарджана ў вышэйстаячы ў адносінах да яе падпарадкаванасцю (падсправаздачнасцю) дзяржаўны орган, іншую арганізацыю (далей– вышэйстаячы орган).

Вышэйстаячы орган дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Цяцерынскае»:
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Паштовы адрас , рэжым працы: 220016, г. Мінск, вул. К.Маркса, 38. Пн-Пт 9.00-18.00, абед 13.00-14.00