Дзяжурны па ДЛГУ «Цяцярынскае» 8 02234 73 661

Жадаеце адпачыць удалечыні ад гарадской мітусні? Запрашаем наведаць наш гасцінічны комплекс у в.Падар

Даведацца кошт паслуг

Паляванне і рыбалка

ДЛГУ «Цецярынскае» мае свае паляўнічыя ўгоддзі плошчай 77,2 тыс. га, знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Магілёўскай вобласці, межы якіх супадаюць з адміністрацыйнымі межамі Круглянскага раёна.

Наша тэрыторыя багатая сасновымі борамі і ельнікамі, балотамі і ляснымі азёрамі, раслінным і жывёльным светам.

Дасведчаныя егеры дапамогуць Вам арганізаваць удалае паляванне.

Для нашых гасцей прапануем паляванне па сезонах.

Вясновы сезон:

  • глушэц, цецярук (на токах);
  • слонка (на цязе);
  • гусь (на пералётах);
  • качар (з падсаднай).

Летне-восеньскі сезон:

  • вадаплаўная дзічына.

Зімовы сезон:

  • воўк (са сцяжкамі);
  • ліса (на снегаходзе);
  • селекцыйнае паляванне з вышак (алень, кабан).

Летні сезон:

  • кабан (паляванне на патраве);
  • казуля-самец (трафейная).

Восеньскі сезон:

  • алень (на раву);
  • лось (на стогне).

Восеньска-зімовы сезон:

  • загоннае паляванне на лася, кабана, аленя, казулю, а гэтак жа індывідуальнае паляванне на ўсе віды.

Да паслуг гасцей прадастаўляецца:

  • пражыванне ў гасцінічным комплексе «Падар», які складаецца з паляўнічай базы (8 спальных месцаў) і спальнага корпуса катэджнага тыпу (6 спальных месцаў);
  • паслугі лазні.

Дадаткова:

  • дастаўка да месца палявання і назад;
  • пракат снегахода.

Для аматараў рыбнай лоўлі ў перыяд з 1 чэрвеня па 1 кастрычніка на сажалцы Казлянкі, якая размешчана ў кіламетры ад гасцінічнага комплексу, даступна платная рыбалка на карпа, карася і сома. А гэтак жа ў зімовы перыяд – падлёдная лоўля шчупака і акуня.

Больш падрабязную інфармацыю Вы можаце даведацца па тэлефоне:

Галоўны паляўніцтвазнавец
Вароніч Васіль Аляксандравіч – 8(02234)70-182, +375 (33) 330-18-74, +375 (29) 316-72-28

info@teterinskoe.by 
Інфармацыйны аддзел ДЛГУ «Цяцерынскае»