ДЛГУ “Цяцерынск” на падставе артыкула 36 Ляснога кодэкса РБ 24.12.2015 ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці:
1.нарыхтоўка другарадных лясных рэсурсаў ўключае нарыхтоўку;
1.1. навагодніх дрэў іглічных парод
2.Пабочнае лесакарыстанне ўключае:
2.1. нарыхтоўку драўняных сокаў;
2.2.збор дзікарослых ягад і грыбоў;
2.3. размяшчэнне вулляў і пчальнікоў;
2.4.касьба;
2.5. пашчу жывёлы.
Нарыхтоўка другарадных лясных рэсурсаў.
Агульныя патрабаванні пры нарыхтоўцы другарадных лясных рэсурсаў
1.Нарыхтоўка другарадных лясных рэсурсаў ажыццяўляецца з улікам абмежаванняў і забаронаў, устаноўленых лясным Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства аб выкарыстанні, ахове, абароне і ўзнаўленні лясоў, заканадаўствам аб ахове навакольнага асяроддзя і іншым заканадаўствам.
2.Нарыхтоўка другарадных лясных рэсурсаў юрыдычнымі асобамі (у тым ліку юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку) і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ажыццяўляецца на падставе ляснога білета ў межах прадастаўленых ім участкаў ляснога фонду.
Нарыхтоўка навагодніх дрэў іглічных парод ажыццяўляецца:
на спецыяльна створаных лясных плантацыях для вырошчвання навагодніх дрэў іглічных парод;
пры правядзенні ўсіх відаў высечак з ліку дрэў, якія не падлягаюць захаванню пасля высечак у адпаведнасці з дазвольнымі дакументамі і правіламі высечак лесу ў Рэспубліцы Беларусь.
Пабочнае лесакарыстанне
Агульныя патрабаванні пры ажыццяўленні пабочнага лесакарыстання
Пабочнае лесакарыстанне ажыццяўляецца з улікам абмежаванняў і забаронаў, устаноўленых лясным Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства аб выкарыстанні, ахове, абароне і ўзнаўленні лясоў, заканадаўствам аб ахове навакольнага асяроддзя і іншым заканадаўствам.
Пабочнае лесакарыстанне юрыдычнымі асобамі (у тым ліку юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку) і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ажыццяўляецца на падставе ляснога білета ў межах прадастаўленых ім участкаў ляснога фонду.
Размяшчэнне вулляў і пчальнікоў, касьба, пастьба жывёлы грамадзянамі ажыццяўляюцца на падставе ляснога білета ў межах прадастаўленых ім участкаў ляснога фонду.
Нарыхтоўка драўняных сокаў
Нарыхтоўка драўняных сокаў ажыццяўляецца на участках ляснога фонду не раней чым за пяць гадоў да наступлення ўзросту высечак лесу, а таксама на участках ляснога фонду, прадастаўленых для высечак галоўнага карыстання.
Нарыхтоўка драўняных сокаў можа таксама ажыццяўляцца на участках ляснога фонду, на якіх праводзяцца іншыя рубкі і рубкі прамежкавага карыстання, з ліку дрэў, якія падлягаюць рубцы ў адпаведнасці з правіламі высечак лесу ў Рэспубліцы Беларусь.
Размяшчэнне вулляў і пчальнікоў
Вуллі і пчальніка размяшчаюцца пераважна на ўзлесках лясоў, прагалінах і іншых, не пакрытых лясамі землях ляснога фонду.
На участках ляснога фонду, прадастаўленых для размяшчэння вулляў і пчальнікоў, лесакарыстальнікам дазваляюцца размяшчэнне вулляў і ўзвядзенне часовых аб’ектаў, прызначаных для абслугоўвання вулляў і пчальнікоў (захоўвання вулляў, інвентара і прадуктаў медазбору).
Касьба
Касьба ажыццяўляецца на не пакрытых лясамі участках ляснога фонду, за выключэннем тых участкаў ляснога фонду, на якіх праведзены работы па ўзнаўленні лясоў.
Пашча жывёлы
Пастьба жывёлы ажыццяўляецца на участках ляснога фонду, якія вызначаюцца юрыдычнымі асобамі, вядучымі лясную гаспадарку.
Аб тэрмінах збору і нарыхтоўкі дзікарослых ягад брусніц і журавін
Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт на падставе часткі чацвёртай артыкула 45 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года “Аб раслінным свеце” устанавіў наступныя тэрміны збору, нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых ягад у 2017 годзе на тэрыторыі Магілёўскай вобласці: ягад брусніцы з 22 жніўня, журавін-з 8 верасня.
Пабочнае лесакарыстанне ў ДЛГУ ” Цяцерынскае»
ДЛГУ «Цяцерынскае» штогод ажыццяўляе нарыхтоўку і закупку дзікарослых грыбоў, ягад. Так у 2017 годзе работнікамі ўстановы было нарыхтавана
ягады брусніца 1 тона пры плане 1 тона;
грыбы лісічка 953 кг, грыб белы 1,055 т. пры плане 2 тоны.
Партнёры ДЛГУ «Цяцерынскае» ТАА «ПЧК Выток», РУП «Талачынскі кансервавы завод»